Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 22 лютага: Сьвята роднай мовы ў Менску і Даравальная нядзеля ў вернікаў РПЦ


Падзеі і даты гэтага дня

Афіша

Менск. У бізнэс-клюбе Imaguru (вул. Фабрыцыуса, 4) адбудзецца вялікі фэст «Сьвята роднай мовы». Пачатак у 14.00. Квіткі — 30 000 рублёў, дзецям да 12 гадоў — уваход вольны.

Раўбічы. У рамках чэмпіянату сьвету па біятлёне сярод юніёраў і юнакоў у Музэі беларускага народнага мастацтва ў вёсцы Раўбічы адбудзецца канцэрт народнай музыкі і сьпеваў ўзорнага калектыву «Бараўлянская крынічка».

Вільня (Літва), па 23 лютага. На кніжнай выставе ў Вільні (Laisvеs pr. 5, Vilnius) прэзэнтаваны беларускі стэнд ініцыятывы Books from Belarus з кнігамі беларускіх і літоўскіх выдавецтваў,. Таксама на беларускім стэндзе прадстаўлена міні-выстава графічных прац Адама Глобуса «Прывакзальная Вільня».

Менск. Апошні дзень Тыдня беларускай кухні — рэстараны і кафэ сталіцы працягваюць традыцыю радаваць менчукоў стравамі нацыянальнай кухні.

У гісторыі:

1799 — славуты паэт і наш зямляк Адам Міцкевіч быў хрышчаны ў Наваградзкім фарным касьцёле.

Адам Міцкевіч
Адам Міцкевіч

1848 — у Парыжы пачалася рэвалюцыя, якая скінула манархію і ўсталявала Другую францускую рэспубліку.

1989 — У Беластоку заснаваны першы гурток Беларускага Аб’яднаньня Студэнтаў (БАС).

1997 — У Менску адбыўся апазыцыйны «Марш пустых рондляў». 300 жанчынаў, трымаючы міскі, рондлі і лыжкі, прайшлі ад плошчы Якуба Коласа да парку Горкага зь лёзунгамі «Грошы, што ідуць на АМОН — дзецям на лекі», «Мужыкі, падыміцеся з каленяў. Мы любім герояў, а не халуёў».

У памяці:

1732 — нарадзіўся Джордж Вашынгтон, першы прэзыдэнт ЗША.

Помнік Джорджу Вашынгтону ў ЗША
Помнік Джорджу Вашынгтону ў ЗША

1788 — нарадзіўся Артур Шапэнгаўэр, нямецкі філёзаф.

1862 — памёр клясык беларускага жывапісу, удзельнік паўстаньня 1831 году Вінцэнт Дмахоўскі. Вось некаторыя назвы ягоных жывапісных палотнаў: «Радзіма», «Возера Сьвіцязь», «Вуліца ў Вільні», «Руіны замку ў Гальшанах», «Дом Міцкевіча ў Наваградку».

1883 — нарадзіўся Станіслаў Булак-Балаховіч, беларускі вайсковы дзяяч.

Станіслаў Булак-Балаховіч
Станіслаў Булак-Балаховіч

1889 — нарадзіўся Мікола Байкоў, беларускі мовазнаўца і пэдагог.

1899 — Уладзімер Тамашэвіч, дзяржаўны дзяяч, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту

1903 — Антон Сеўчанка, беларускі фізык, акадэмік АН Беларусі, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту

1918 — Васіль Мілаванаў, беларускі гісторык

Цытата:

Празь цёмныя хмары на чуждай старонцэ
Зірнула на нас цёпла-роднае сонцэ,
І гоман пачуў я з радной стараны:
«Свабода калоціца ў нашэ ваконцэ,
За бацькаўшчыну ўсталі яе ўсе сыны!»
Сынкі! А мы штожа?
Нам будзе нягожа
Каб мы не пайшлі на падмогу!
Сьмялей не аглядайцесь,
Хутчэй сабірайцесь
І будзем гатовы ў дарогу!

Станіслаў Булак-Балаховіч, верш «Покліч Бацькі»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG