Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 21 лютага: Дзень роднай мовы ў Паставах і Віцебску; «Масьленіца» ў Менску


Заслаўская Спаса-Праабражэнская царква, лiпень 2014, фота: Уладзiмiр Мальцаў
Заслаўская Спаса-Праабражэнская царква, лiпень 2014, фота: Уладзiмiр Мальцаў

Падзеі і даты новага дня.

Фота дня

Заслаўская Спаса-Праабражэнская царква, лiпень 2014, фота: Уладзiмiр Мальцаў

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:​

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. Сёлета ў Паставах адзначыць гэтае сьвята прыедзе менскі гурт «Рэха» на чале з Андрусём Такіндангам ды выступіць пастаўскі гурт «Скіфы». Канцэрт адбудзецца а 15.00 у канцэртнай зале па вуліцы Чырвонаармейскай, 34. У Віцебску Дзень роднай мовы адзначаць у клюбе «Падстрэшак» (вул. Кастрычніцкая, 11), дзе а 15.30 пачнецца імпрэза для бацькоў і дзяцей «Забаўлянкі для Янкі».​

Каля Палацу спорту пройдзе кірмаш «Масьленіца». У мерапрыемстве возьмуць удзел буйныя прадпрыемствы гандлю і грамадзкага харчаваньня. Наведнікі кірмашу змогуць стаць удзельнікамі культурна-забаўляльнай праграмы, а таксама набыць паўфабрыкаты і гатовыя стравы, вяндліну, каўбасныя і кандытарскія вырабы, малочныя прадукты. Час правядзеньня: 10.00-19.00.​

Арт-фэст «Смачная Масьленіца» пройдзе ў парку 900-годзьдзя Менску (каля «Чыжоўкі-Арэны»). Час правядзеньня: 11.00-20.00.

Павел Севярынец правядзе прэзэнтацыю сваёй кнігі «Беларуская глыбіня» ў Віцебску, вул. 1-я Сеньненская, 5. Пачатак а 12.00.

У гісторыі:


1848 – Карл Маркс і Фрыдрых Энгельс надрукавалі «Маніфэст камуністычнай партыі».

1918 – Выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага зьезду апублікаваў I устаўную грамату, у якой абвясьціў сябе часовым урадам Беларусі. У гэты ўрад – Народны сакратарыят Беларусі – увайшлі, у прыватнасьці, Палута Бадунова, Тамаш Грыб, Кастусь Езавітаў, Васіль Захарка, Пётра Крачэўскі, Аркадзь Смоліч. Старшынём ураду быў абраны Язэп Варонка.

У памяці:​

1881 – памёр Іосіф Ходзька, навуковец-геадэзіст, падарожнік, тапограф.

1939 – памёр Вячаслаў Адамовіч, дзяяч нацыянальнага руху, адзін з заснавальнікаў сялянскай партыі «Зялёны дуб».

1967 – памёр Юры Тарыч, беларускі кінарэжысэр, сцэнарыст, заснавальнік беларускай мастацкай кінэматаграфіі.

1947 – нарадзіўся народны артыст Беларусі Міхаіл Фінберг, дырыгент, мэнэджэр музычных праектаў, мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага канцэртнага аркестру Беларусі.

1952 – нарадзіўся беларускі мастак, мастацтвазнаўца Мікалай Паграноўскі. Дасьледуе праблемы сучаснага беларускага мастацтва, аўтар творчых партрэтаў да каталёгаў беларускіх мастакоў, а таксама сцэнароў дакумэнтальных фільмаў.

1974 – памёр Лявон Савёнак, пісьменьнік, журналіст, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.

Цытата:

«Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова!​

Матчын дарунак ад самай калыскі,

ты самацьветаў яскравая нізка.​

Кожны з іх барвы дзівосныя мае,

вечным агнём зіхаціць – не згарае.​

Ты мне заўсёды была дапамогай,

дзе б і якой ні хадзіў я дарогай.»

Уладзімер Дубоўка

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG