Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка на Майдане: Подзьвіг Нябеснай сотні натхніў многіх на барацьбу з расейскай агрэсіяй ВІДЭА

абноўлена

Прамова Парашэнкі на Майдане: Не дапусьцім унутранага фронту!
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:36 0:00

Прэзыдэнт Пятро Парашэнка лічыць, што Ўкраінцы змогуць выстаяць і захаваць дзяржаву толькі «пры ўмове, што мы захаваем адзінства, калі мы пазьбегнем любых унутраных сварак, калі любая пятая калёна ня дасьць нам раскалоць нашае адзінства».

«І я ўпэўнены, што менавіта так і будзе. Мы гэта прадэманстравалі на фронце і цяпер ніяк не дамо, не дапусьцім унутранага фронту, над адкрыцьцём якога вельмі ўпарта працуюць спэцслужбы суседняй дзяржавы, сеючы страх, паніку, няверу ў нашыя сілы і недавер украінцам адно да аднаго. Мы паламаем гэты сцэнар і пераможам, як перамагалі да гэтага часу!» — сказаў Парашэнка, выступаючы на ўшанаваньні памяці Герояў Нябеснай сотні на майдане Незалежнасьці ў Кіеве.

Парашэнка ўручыў ордэны родным і блізкім Герояў Нябеснай сотні ВІДЭА
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:31 0:00
Наўпроставы лінк

«Нам супрацьстаіць магутны вораг, значна больш шматлікі, чым мы, і, на жаль, значна лепш узброены. Пляны напасьці на нас ён выношваў гадамі. Ён рыхтаваў менавіта для гэтага свае ўзброеныя сілы і фармаваў у нас унутры краіны пятую калёну. Але мы ўсё роўна мацнейшыя, таму што з намі праўда, і мы мацнейшыя, таму што з намі Бог. Для нас гэтая вайна за сваю зямлю, за нашу зямлю — вайна справядлівая, а для суперніка — не! І гэта прызнана ўсім сьветам, таму што ўвесь сьвет зараз салідарны з Украінай», — дадаў прэзыдэнт.

Паводле яго слоў, «менавіта подзьвіг Нябеснай сотні натхніў сотні тысяч украінцаў на барацьбу з расейскай агрэсіяй».​

Сёньня на майдане Незалежнасьці ў Кіеве ўшанавалі памяць Герояў Нябеснай сотні. Гэты дзень, па ўказе прэзыдэнта, будуць адзначаць штогод 20 лютага.

У лютым 2014 падчас сутыкненьняў пратэстоўцаў зь сілавікамі ў цэнтры Кіева загінулі больш за сто чалавек, сотні былі параненыя, больш за ўсё — 20 лютага. Большасьць людзей загінулі ад куль снайпэраў. Пасьля загінулых удзельнікаў акцый пратэсту сталі называць Нябеснай сотняй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG