Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мэркель і Алянд пагражаюць Расеі новымі санкцыямі


Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель не выключае магчымасьці разгляду новых санкцыяў у дачыненьні да Расеі, перадае Reuters.

Мэркель удакладніла, што новыя санкцыі не зьяўляюцца самамэтай, але могуць быць ужытыя ў выпадку парушэньня менскіх пагадненьняў. Канцлер дадала, што Эўрапейскі Зьвяз «можа ўзьняць пытаньне пра санкцыі» у выпадку неабходнасьці.

Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд, выступаючы на сумеснай з Мэркель прэс-канфэрэнцыі ў Парыжы, паабяцаў санкцыі той краіне, якая парушыць Менскія дамоўленасьці па ўрэгуляваньні сытуацыі ва Ўкраіне.

«Любая краіна, якая парушыць Менскія пагадненьні па Ўкраіне, сутыкнецца з санкцыямі», — сказаў Алянд, адказваючы на пытаньне журналістаў.

16 лютага Эўразьвяз пашырыў санкцыі ў дачыненьні да Расеі ў сувязі з сытуацыяй ва Ўкраіне. Пад санкцыі трапілі 19 фізычных і 9 юрыдычных асобаў.

XS
SM
MD
LG