Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка: Памочнік Пуціна кіраваў снайпэрамі на Майдане


Парашэнка на цырымоніі ўручэньня дзяржаўных узнагарод членам сем’яў Герояў Нябеснай Сотні
Парашэнка на цырымоніі ўручэньня дзяржаўных узнагарод членам сем’яў Герояў Нябеснай Сотні

Парашэнка нагадаў, што Генэральная пракуратура і СБУ ўсталявалі выразны расейскі сьлед у расстрэлах на Майдане.

На цырымоніі ўручэньня дзяржаўных узнагарод членам сем’яў Герояў Нябеснай Сотні прэзыдэнт Украіны паведаміў, што паводле супрацоўнікаў «Альфы», памочнік прэзыдэнта Расеі Ўладзіслаў Суркоў кіраваў арганізацыяй снайпэрскіх груп іншаземцаў на Майдане.

Парашэнка нагадаў, што Генэральная пракуратура і СБУ ўстанавілі выразны расейскі сьлед у расстрэлах на Майдане.

«Сьледзтва, нарэшце, атрымала доступ да запісаў прыватных тэлефонных размоў Януковіча з прадстаўнікамі расейскіх сілавых структур. Яны разам загадзя рыхтаваліся да расстрэлу. Літаральна на днях кіраўніцтва Службы бясьпекі праінфармавала мяне аб тым, што дапытаныя ёю байцы «Альфы» далі паказаньні, што памочнік прэзыдэнта Расеі Ўладзіслаў Суркоў кіраваў арганізацыяй снайпэрскіх груп замежнікаў на Майдане», — падкрэсьліў кіраўнік Украіны»

Як раней паведамлялася, напярэдадні кіраўнік Службы бясьпекі Ўкраіны Валянцін Налівайчанка ў эфіры тэлеканалу 1+1 абвінаваціў памочніка прэзыдэнта Расеі Ўладзіслава Суркова ў тым, што ён кіраваў снайпэрскімі групамі замежнікаў на Майдане ў лютым 2014 году.

«У канцы 2013 — пачатку 2014 гадоў у Кіеў прыяжджалі тры групы супрацоўнікаў Фэдэральнай службы бясьпекі для арганізацыі і плянаваньня разгону ўдзельнікаў акцыі пратэсту ў сталіцы Ўкраіны», — заявіў Налівайчанка.

Ён таксама адзначыў, што былыя супрацоўнікі спэцпадразьдзяленьня СБУ «Альфа» на допытах далі інфармацыю пра месцазнаходжаньне снайпэраў, якія цэлілі ў мітынгоўцаў і праваахоўнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG