Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раніца і ранак


Уільям Тэрнэр, «Марозная раніца» (1813).
Уільям Тэрнэр, «Марозная раніца» (1813).

У нас — адзін дзень, адзін вечар, адна ноч. І толькі раніца з ранкам. Мажліва, і параненыя, але — разам. Словы ёсьць, таму дужа цяжка даводзіць зрусыфікаваным людзям, што беларусы ня кажуць «Добрай раніцы!» альбо «Добрага ранку!», а калі б ні прачнуліся, у іх адразу «Добры дзень!» Многія ня вераць нават такому знаўцу мовы, як Юрась Бушлякоў, зь якім пашэнціла быць аднакурсьнікамі. А мне, аматарцы паспаць, гэтак і чуваць голас бабулі Надзеі: «Уставай, дзень ужо даўно». А дзень пачынаецца з раніцы і ранку — закладзенага ў мову імкненьня схаваць сваё пяшчотна-інтымнае ад усіх. Таму лепей і не чапаць іх, раніцу з ранкам.

Аксана Спрынчан

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl. org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG