Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына адмовіла Грэцыі ў працягу фінансавай дапамогі Эўразьвязу


Нямеччына адкінула прапанову Грэцыі працягнуць ёй на 6 месяцаў фінансавую дапамогу Эўразьвязу.

У інтэрвію агенцтву ДПА прадстаўнік Міністэрства фінансаў Нямеччыны Марцін Ягер назваў грэцкі варыянт вырашэньня праблемы «неістотным», падкрэсьліўшы, што прапанова Афінаў не адпавядае крытэрам, узгодненым Эўрагрупай — міністрамі фінансаў эўразоны.

Нямечына зьяўляецца вядучай фінансавай дзяржавай ЭЗ.

Раней у чацьвер Афіны зьвярнуліся з афіцыйным запытам да Эўрагрупы па працяг дапамогі іх фінансаваму сэктару, які ўжо шэсьць гадоў знаходзіцца ў глыбокім крызісе.

У пятніцу прапанова Грэцыі будзе афіцыйна разгледжаная міністрамі эўразоны.

У канцы лютага заканчваецца тэрмін дзеяньня папярэдняга пагадненьня аб эўрапейскім ўдзеле ў шматмільярдным пакеце дапамогі Грэцыі, ажыцьцяўленьне якога было прыпынена эўрапейскім бокам з-за таго, што новы грэцкі ўрад адмовіўся выконваць галоўнае патрабаваньне Эўропы — ўвесьці захады жорсткай эканоміі для скарачэньня вялізнага бюджэтнага дэфіцыту.

XS
SM
MD
LG