Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі аналітык: Масква дабіваецца ўзброенага перавароту ў Кіеве


Пятро Парашэнка

Пятро Парашэнка

Расейскі вайсковы аналітык Павел Фельгенгаўэр лічыць, што Крэмль не пакідае спробаў справакаваць узброены пераварот у Кіеве, для чаго імкнецца паказальна зьняважыць украінскую армію.

На сайце «Новае время» Фельгенгаўэр напісаў:

«Калі ў атаках на Дэбальцава і ёсьць нейкі стратэгічны складнік, то зьвязаны ён з далёка ідучымі мэтамі Масквы, а ня важнасьцю самога гораду. Мэта Масквы і, адпаведна, і яе пратэжэ-„апалчэнцаў“ — дэстабілізацыя сытуацыі ў Кіеве і зьмена рэжыму, пра што нядаўна згадаў адзін зь верхаводаў „ДНР“ Пушылін, маўляў, умовы дамоўленасьцяў у Менску недастаткова добрыя, але яны будуць ажыцьцяўляцца Ўкраінай ужо пры новай уладзе».

Фельгенгаўэр лічыць, што паўнавартаснага спыненьня агню на ўсходзе Ўкраіны ня будзе і паўторыцца сытуацыя з папярэднім перамір’ем.

«Патрэбная будзе пэўная паўза, але ад Дэбальцава Расея і яе баевікі не адступяцца. Іх ідэя першапачаткова была ў тым, каб прымусіць украінскія войскі, якія там знаходзяцца, здацца, паводле рымскага звычаю „прагнаць пад ярмом“, зьняважыць і адправіць дадому, каб гэта выклікала палітычную рэакцыю ва Ўкраіне: лютасьць і, як наступства, дэстабілізацыю. У Маскве сьпяць і бачаць, як у Кіеве адбываецца пераварот» — адзначыў расейскі аналітык.

XS
SM
MD
LG