Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

НАТО рыхтуецца да нападу Расеі на балтыйскія краіны


Італьянскі вайсковы самалёт на базе ў Літве 9 лютага 2015 году.

Італьянскі вайсковы самалёт на базе ў Літве 9 лютага 2015 году.

Міністар абароны Вялікабрытаніі Майкл Фэлан заявіў, што Расея ўяўляе сабой «відавочную і непасрэдную небясьпеку» для краін Балтыі, і што НАТО рыхтуецца да магчымых расейскіх нападаў на гэтыя краіны.

Фэлан сказаў, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін можа выкарыстоўваць тайныя апэрацыі, каб паспрабаваць дэстабілізаваць Латвію, Літву і Эстонію.

У камэнтарах, зробленых падчас паездкі ў Сьера-Леонэ 18 лютага, Фэлан сказаў, што ён занепакоены дзеяньнямі Пуціна і тым, як той «выпрабоўвае НАТО».

Фэлан заявіў, што Расея можа паўтарыць у краінах Балтыі тактыку, якую яна выкарыстоўвала ў Крыме і на ўсходзе Украіны.

Ён сказаў, што альянс «павінны быць гатовы для любога віду агрэсіі з боку Расеі, незалежна ад яго формы».

Фэлан адзначыў ўдзел Масквы ва ўкраінскіх падзеях і тое, што расейскія бамбавікі лётаюць паблізу паветранай прасторы Вялікабрытаніі.

«Танкі і бронетэхніка ўжо едуць праз украінскую мяжу і ... [расейскія] самалёты падлятаюць да Ля-Маншу... для мяне гэта выглядае як разьмінка,» — сказаў брытанскі міністар абароны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG