Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баевікі цалкам захапілі Дэбальцава і стварылі «вайсковую камэндатуру»


Украінская армія адступіла ад Дэбальцава, куды цяпер увайшлі падразьдзяленьні сэпаратыстаў.

«Расейска-тэрарыстычныя войскі цалкам ўзялі пад кантроль населены пункт і вузлавую чыгуначную станцыю Дэбальцава, у цяперашні час ствараюць нейкую „вайсковую камэндатуру“ ў горадзе», — паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны, каардынатар руху «Інфармацыйны супраціў» Зьмітро Тымчук.


Паводле яго, украінскія падразьдзяленьні, якія забясьпечваюць выхад дэбальцаўскай групоўкі ўкраінскіх войскаў, цяпер вядуць стрымліваючыя баі, бо баевікі спрабуюць прасоўвацца ў напрамку Арцёмаўска.

Украінскія войскі пачалі пакідаць Дэбальцава яшчэ ўчора — адпаведны загад напярэдадні даў прэзыдэнт Пятро Парашэнка. Паводле яго, гэта было зроблена, каб захаваць жыцьцё ўкраінскіх вайскоўцаў.


Да вечара 18 лютага з Дэбальцава выйшлі 2475 вайскоўцаў і выведзена амаль 200 адзінак тэхнікі. «На жаль, ня ўсім удалося дайсьці. Па папярэдніх дадзеных, мы страцілі 6 герояў, больш за 100 параненых, на шчасьце, абсалютная большасьць — раненьні лёгкай і сярэдняй цяжкасьці, і пасьля папраўкі яны гатовыя вярнуцца ў строй», — прыводзіць словы ўкраінскага прэзыдэнта яго прэс-служба.

XS
SM
MD
LG