Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Пазнач сябе беларусам» — у Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце


Вышыванкавы трэнд падхапілі студэнты дзьвюх навучальных установаў — у Ліцэі БДУ і Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь.

20 лютага, у Дзень роднай мовы там пройдуць тэматычныя мерапрыемствы.

У Ліцэі БДУ будзе «Дзень вышыванкі і роднай мовы». На абвестках, якія запрашаюць на імпрэзу, напісана: «Не саромейся быць у меншасьці! Пазнач сябе беларусам!».

У Акадэміі кіраваньня 20 лютага пройдзе «Сьвята роднай мовы», у межах якога — беларускія нацыянальныя гульні, акцыя «Пазнач сябе беларусам», літаратурныя чытаньні, канцэрт і нацыянальны бодзі-арт.

У абодвух выпадках сьвята ладзяць самі навучэнцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG