Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка прапануе абмеркаваць увядзеньне ва Ўкраіну міратворцаў ВІДЭА


Пятро Парашэнка

Пятро Парашэнка

Сёньня Радзе нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны будзе прапанавана абмеркаваць пытаньне запрашэньня ва Ўкраіну міратворчай місіі Арганізацыі аб’яднаных нацый.

Пра гэта заявіў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падчас паседжаньня Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны ў сераду ўвечары.

«Сёньня вам будзе прапанавана абмеркаваць пытаньне запрашэньня ва Ўкраіну міратворчай місіі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, якая будзе дзейнічаць у адпаведнасьці з мандатам Рады бясьпекі ААН», — сказаў ён.

Акрамя гэтага, сёньня Парашэнка прапанаваў стварыць ваенны кабінет пры РНБА.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG