Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бюро ПА АБСЭ адхіліла пададзеную Расеяй кандыдатуру прадстаўніцы з Крыму


Сябры Бюро Парлямэнцкай асамблеі (ПА) АБСЭ аднагалосна адкінулі кандыдатуру Вольгі Кавітыдзі, якую Расея прапанавала ўключыць у склад асамблеі.

Кавітыдзі зьяўляецца сябрам Савету Фэдэрацыі і прадстаўляе ў верхняй палаце расейскага Фэдэральнага сходу Крым, які далучаны Расеяй.

Рашэньне бюро вынесла пасьля пратэсту, выказанага дэлегацыяй Украіны, і на падставе рэкамэндацыі Мандатнага камітэту:

«... Сябра ПА павінен прадстаўляць менавіта тую краіну, якая накіроўвае апавяшчэньне, а ня нейкую структуру краіны, утвораную на замежнай тэрыторыі спосабам, які пераважная большасьць краінаў — удзельніцаў АБСЭ лічаць незаконным».

XS
SM
MD
LG