Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі лічыць, што апэратары сыстэм імгненных паведамленьняў (Skype і іншыя) павінны адлічваць беларускаму боку частку прыбытку. Пра гэта паведамляе Інтэрфакс-Захад.

«На цэнаўтварэньне (паслуг тэлефоннай і інтэрнэт-сувязі) уплывае і тое, што паўзьверх тых сеткавых рэсурсаў, якія стварылі сотавыя апэратары і Белтэлекам, працуюць тэхналёгіі „Скайпа“ і іншых, апэратары якіх не ўкладаюць ніводнага цэнта ў разьвіцьцё тэхналёгіяў унутры рэспублікі», — заявіў на прэс-канфэрэнцыі міністар сувязі і інфарматызацыі Беларусі Сяргей Папкоў.

Ён адзначыў, што выкарыстаньне IP-тэлефаніі грамадзянамі, па розных ацэнках, прыводзіць да зьніжэньня на 10–15% даходаў апэратараў стацыянарнай і сотавай тэлефоннай сувязі.

Паводле ацэнак расейскіх аналітыкаў, 1% карыстальнікаў выкарыстоўвае 50% усіх шлюзаў.

«Паводле ацэнак расейскіх аналітыкаў, 1% карыстальнікаў выкарыстоўвае 50% усіх шлюзаў. Гэта танкі, кіно спампаваць, а потым яшчэ і скрасьці кантэнт. Таму мы будзем сур’ёзна з гэтым пытаньнем працаваць», — сказаў міністар.

«Мы будзем працаваць з урадам, каб у нейкай частцы гэтыя паслугі манэтызаваць, каб гэтыя апэратары дзяліліся сваімі даходамі. Таму ўсё павінна быць па-сумленнаму», — сказаў ён.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG