Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскім паліцыянтам могуць забараніць наведваць Беларусь.

Забарона на выезд за мяжу супрацоўнікаў МУС Расеі была ўведзена некалькі дзён таму. Расейскім паліцыянтам пакінулі права адпачываць толькі ў краінах СНД, аднак ня выключана, што наведваньне Беларусі таксама апынецца пад забаронай. Пра гэта сёньня напісаў «Московский комсомолец».

Наведваць можна толькі краіны СНД (Беларусь пакуль пад пытаньнем), Абхазію і Паўднёвую Асэтыю.

«Калі раней супрацоўнікам „не рэкамэндавалі“ адпачываць за мяжой і яны маглі па ўзгадненьні з кіраўніцтвам усё-ткі правесьці адпачынак у „варожых“ краінах, то цяпер забарона набыла форму загаду. Наведваць можна толькі краіны СНД (Беларусь пакуль пад пытаньнем), Абхазію і Паўднёвую Асэтыю», — адзначаецца ў артыкуле «МК».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG