Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

16 чалавек загінулі падчас масавай цісканіны на карнавале ў Гаіці


Гаіці. Ілюстрацыйнае фота

Гаіці. Ілюстрацыйнае фота

Прынамсі 16 чалавек загінулі, яшчэ 78 атрымалі раненьні ў сталіцы Гаіці Порт-о-Прэнсе з-за абарванага высакавольтнага кабеля і ўзьніклай з-за гэтага масавай цісканіны падчас штогадовага карнавалу.

Паніка пачалася, калі саліст мясцовага гіп-гоп гурту, які стаяў на верхняй частцы карнавальнай плятформы, атрымаў удар токам ад абарванага проваду. Як мяркуецца, ад электрашоку пацярпелі яшчэ некалькі чалавек, пасьля чаго шматтысячны натоўп ахапіла паніка і пачалася цісканіна.

Улады Гаіці адмянілі апошні, трэці, дзень сьвята ў сувязі з жалобай.

XS
SM
MD
LG