Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аб сытуацыі вакол Дэбальцава паступае супярэчлівая інфармацыя


Як піша УНІАН, у прэс-цэнтры штаба антытэрарыстычнай апэрацыі паведамілі, што акружэньня ўкраінскіх войскаў там няма. У той жа час у Генэральным штабе ўзброеных сілаў Украіны заявілі, што горад практычна акружаны і часткова захоплены праціўнікам.

Як паведаміў «Украінскай праўдзе» кіраўнік прэсавай службы Генштабу Уладзіслаў Селязьнёў, сэпаратысты вядуць агонь з артылерыі і бронетэхнікі. Па словах Селязьнёва, адна з аўтакалёнаў з грузам для войскаў, якія трапілі ў акружэньне, была разьбіта на падыходах да Дэбальцава.

У той жа час, па словах Селязьнёва, у Соледары Данецкай вобласьці праходзяць перамовы, у якіх прымаюць удзел кіраўнікі працоўнай групы па спыненьні агню: ад Украіны — генэрал-маёр Аляксандар Размазьнін, ад Расеі — Аляксандар Вязьнікаў, ад сэпаратыстаў — Дзяніс Пушылін і Ўладзіслаў Дейнэга.

Сёньня намесьнік кіраўніка адміністрацыі ўкраінскага прэзыдэнта Валер Чалы заклікаў Эўразьвяз, АБСЭ і НАТА выказаць рашучы пратэст супраць парушэньня перамір’я сэпаратыстамі. Чалы таксама паведаміў. што сэпаратысты не пускаюць назіральнікаў АБСЭ ў зону канфлікту.

У адпаведнасьці з менскімі дамоўленасьцямі ад 12 лютага, з 15 лютага бакі канфлікту павінны былі спыніць агонь і з 17 лютага пачаць адвод цяжкой ваеннай тэхнікі.

XS
SM
MD
LG