Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У кірылічнай дамэннай зоне .БЕЛ зьявіўся першы сайт


Патрапіць на сымбалічны сайт можна як па расейскім адрасе домены.бел, так і па беларускім — дамены.бел.

Як піша Наша Ніва, ААЦ пры прэзыдэнце і УП «Надзейныя праграмы» (hoster.by) пачалі рэгістрацыю дамэнных імён на кірылічным дамэне .БЕЛ. Першы сайт утрымлівае інфармацыю пра парадак рэгістрацыі.

Заяўкі на кірылічныя дамэны пакуль не прымаюцца.

Плянуецца, што рэгістрацыя дамэнных імён у зоне .БЕЛ пачнецца ў сакавіку-красавіку і будзе праходзіць у некалькі этапаў. На першым этапе права рэгістрацыі атрымаюць уладальнікі гандлёвых знакаў і фірмовых найменьняў. Затым «прыгожыя» імёны будуць прадавацца на дабрачынных аўкцыёнах. І толькі не раней за кастрычнік 2015 года рэгістрацыя стане агульнадаступнай.

Цана дамэнаў у зонах .BY I .БЕЛ будзе аднолькавай.
***

Дазвол на працу дамэннай зоны .БЕЛ быў атрыманы ад ICANN у верасьні 2014 году. Дапускаюцца як рускія, так і беларускія літары ў імёнах сайтаў. Чакаецца, што ў першы год працы на дамэне. БЕЛ будзе зарэгістравана каля 20 тысяч імён. Акрамя .БЕЛ існуюць кірылічныя дамэны .РФ, .УКР, .СРБ, .МОН і .ҚАЗ.

XS
SM
MD
LG