Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 18 лютага: Дзень нараджэньня Максіма Гарэцкага і памяці Юркі Гаўрука


Муры Крэўскага замку - аўтар: Міхаіл Кулеш
Муры Крэўскага замку - аўтар: Міхаіл Кулеш

Падзеі новага дня, якія чакаюць Беларусь і сьвет сёньня, 18 лютага, у сераду.

Фота дня

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

Вена (Аўстрыя), пачатак зімовай сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, ў якой бярэ ўдзел дэлегацыя Нацыянальнага сходу РБ на чале са старшынём міжнароднай камісіі Савету Рэспублікі Ўладзімерам Сяньком.

Завяршэньне візыту ў Беларусь прэзыдэнта Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця Сума Чакрабарці. Прэсавая канфэрэнцыя па выніках візыту — ў офісе банку (вул. Мясьнікова, 70) у 14.45.

Працяг візыту ў Беларусь міністра замежных справаў Ірану Мухамэда Джавада Зарыфа.

У Нацыянальным прэсавым цэнтры — прэсавая канфэрэнцыя намесьніка старшыні Вярхоўнага суду Валера Калінковіча «Вынікі дзейнасьці судовай сыстэмы Беларусі ў 2014 годзе». Пачатак у 12 гадзінаў.

З турмы на на вул. Акрэсьціна мае выйсьці на свабоду дырэктар фірмы грузаперавозак Сяргей Штода, які паабяцаў, што перавозчыкі выйдуць 4 лютага да Дому ўраду, каб абараніць свае правы. 3 лютага ён быў асуджаны да 15 сутак арышту па абвінавачваньні ў «нецэнзурнай лаянцы».

У Мэмарыяльным музэі-майстэрні Заіра Азгура (вул. З. Азгура, 8) адкрыецца выстава твораў мастака «Адлюстраваньне погляду». Пачатак у 18 гадзінаў.

У гісторыі:

1386 — вялікі князь літоўскі Ягайла ажаніўся зь Ядвігай, спадкаеміцай польскага каралеўскага трону.

1537 — У Маскве падпісаная мірная дамова, якая скончыла вайну Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім.

1952 — Грэцыя і Турцыя ўступілі ў НАТА.

2014 — Украінскія сілавікі пачалі штурм Майдану, абвясьціўшы контратэрарыстычную апэрацыю.

У гэты дзень нарадзіліся:

1893 — Максім Гарэцкі, беларускі пісьменьнік і навуковец.

1922 — Міхаіл Савіцкі, народны мастак Беларусі, жывапісец, пэдагог.

1946 — Надзея Артымовіч, беларуская паэтка зь Беласточчыны.

1954 — Джон Траволта, амэрыканскі актор, рэжысэр.

У гэты дзень памерлі:

1546 — Марцін Лютэр, нямецкі рэфарматар царквы.

1564 — Мікелянджэлё Буанароці, італьянскі скульптар, жывапісец, архітэктар, паэт, прадстаўнік мастацтва эпохі Адраджэньня.

1967: Роберт Опэнгеймэр, амэрыканскі фізык, кіраўнік амэрыканскага атамнага праекту

1979 — Юрка Гаўрук, беларускі перакладчык, крытык, паэт і рэжысэр.

1995 — Заір Азгур, беларускі скульптар, народны мастак Беларусі.

Цытата:

Я бяру глыбу мармуру і адсякаю ўсё лішняе.

Мікелянджалё,

ў адказ на пытаньне,

як ён робіць свае скульптуры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG