Лінкі ўнівэрсальнага доступу

LifeNews паведаміў аб раненьні кіраўніка «ДНР» Захарчанкі


Аляксандар Захарчанка
Аляксандар Захарчанка

Расейскі тэлеканал LifeNews паведаміў, што кіраўнік самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» Аляксандар Захарчанка паранены ў баях за Дэбальцава.

Па дадзеных тэлеканалу, ён атрымаў кулявое раненьне ў нагу падчас баёў за Дэбальцава, калі падчас перастрэлкі перабягаў адну з цэнтральных вуліц гораду. У прэсавым цэнтры «Наваросіі» раненьне Захарчанкі камэнтаваць адмовіліся.

Паводле LifeNews, Захарчанку аказалі першую дапамогу, перацягнуўшы нагу жгутом і наклаўшы павязку. Яго даставілі ў Алчэўск разам з трыма іншымі параненымі сэпаратыстамі. Паводле дадзеных тэлеканалу, падчас транспарціроўкі кіраўнік «ДНР» знаходзіўся ў сьвядомасьці і «адчуваў сябе выдатна».

У міністэрстве абароны «ДНР», як паведамляе агенцтва РИА Новости, пацьвердзілі, што Захарчанка цяпер сапраўды знаходзіцца на лініі фронту, аднак інфармацыі аб яго раненьні ў ведамстве ня маюць.

Нягледзячы на падпісаньне менскіх пагадненьняў, у якіх бакі дамовіліся аб перамір’і з 00:00 15 лютага, у Дэбальцаве працягваюцца баявыя дзеяньні. Сэпаратысты заяўляюць аб замыканьні «катла», у якім апынулася блякаваная шматлікая групоўка ўкраінскіх вайскоўцаў. Па дадзеных «ДНР» каля 300 украінскіх байцоў здаліся ў палон. У міністэрстве абароны Ўкраіны паведамленьні пра «дзясяткіпалонных вайскоўцаў» абверглі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG