Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прызначаны разгляд касацыйнай скаргі экс-дырэктара «Барысаўдрэва» Ўладзімера Мальцава


Уладзімер Мальцаў
Уладзімер Мальцаў

Прысуд Уладзімеру Мальцаву быў вынесены ў канцы 2014 году. Чаму гэтак шмат часу адведзена на разгляд ягонай касацыйнай скаргі? Алена Мальцава мяркуе, што гэта зьвязана з аб’ёмам справы.

«116 тамоў налічвае крымінальная справа, больш за тысячу аркушаў пратаколаў судовага паседжаньня. Муж напісаў некалькі касацыйных скаргаў, адвакат напісаў некалькі касацыйных скаргаў. Для вывучэньня гэтага ўсяго патрэбны час. Мяркую, гэтым тлумачыцца такая затрымка».

Уладзімер Мальцаў быў прызнаны вінаватым у нанясеньні асабліва вялікіх стратаў прадпрыемству праз злоўжываньні ўладай або службовым становішчам і пакараны трыма гадамі зьняволеньня без канфіскацыі маёмасьці, але з кампэнсацыяй шкоды памерам амаль 2 мільярды рублёў. Сваёй віны экс-дырэктар не прызнаў. «Ён па-ранейшаму спадзяецца на справядлівае рашэньне сваёй справы», — паведаміла Алена Мальцава пра свайго мужа, якога да разгляду касацыі трымаюць у ізалятары на Валадарскага.

Падчас прэсавай канфэрэнцыі для беларускіх журналістаў, якая адбылася 29 студзеня, Аляксандар Лукашэнка паабяцаў дадаткова вывучыць справу Ўладзімера Мальцава.

«Кіраўнік адміністрацыі мяне да канца дня або заўтра праінфармуе. Я абавязкова ўнікну ў гэтую справу. Я вам абяцаю. Але гэта ня значыць, што я дзеля нейкай грамадзкай думкі пачну абараняць чалавека, які ўчыніў, адкрыта скажам, правапарушэньне», — сказаў Аляксандар Лукашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG