Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Атака клонаў: у «Твітэры» зьявіўся фальшывы акаўнт расейскай «Свабоды»


Фальшывы акаўнт расейскай «Свабоды» ў «Твітэры».

Фальшывы акаўнт расейскай «Свабоды» ў «Твітэры».

Кіраўніцтва Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода паведаміла кампаніі «Твітэр» пра несанкцыянаванае выкарыстаньні сваёй інтэлектуальнай уласнасьці.

9 лютага ў гэтай сацыяльнай сетцы зьявіўся фальшывы акаўнт расейскай службы Радыё Свабода.

Адрас гэтага акаўнта адрозьніваецца ад адраса мікраблогу расейскай «Свабоды» толькі адной літарай. У падробленага мікраблогу адрас — SvobobaRadio, у рэальнага — SvobodaRadio. Пры гэтым графіка двух акаўнтаў практычна падобная, фэйкавы выкарыстоўвае тое самае імя — Радыё Свабода.

Профіль фальшывага акаўнту зьмяшчае апісаньне: «Свабодныя навіны на Радыё Свабода. Мяняем вашу Радзіму на нашы красоўкі». Названыя тэлефонныя нумары належаць прыёмнай расейскай Службы зьнешняй выведкі.

Крыху раней у «Твітэры» зьявіўся і фальшывы акаўнт «Голасу Амэрыкі». У яго адрасе таксама толькі адна іншая літара — ColosAmeriki, а ў профілі «жадаючых далажыць аб перамяшчэньні Ўзброеных Сілаў Расеі» просяць тэлефанаваць на нумар, які аказаўся тэлефонам ФСБ.

«Чытачоў» у фэйкавага акаўнта Радыё Свабода трое, тады як у рэальнага — 108 тысячаў. Падроблены мікраблог «Голасу Амэрыкі» чытаюць 33 падпісчыкі, сапраўдны — больш за 188 тысячаў.

Абодва фэйкавыя акаўнты выкарыстоўваюць як сапраўдныя твіты радыёстанцый (са спасылкамі на іх матэрыялы), так і іншыя паведамленьні сумнеўнага характару. Цалкам верагодна, што гэта робіцца з мэтай дэзінфармацыі чытачоў, у тым ліку па канфлікце на ўсходзе Ўкраіны.

XS
SM
MD
LG