Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штраф Юрасю Беленькаму за дазволены мітынг у Курапатах пакінулі


Юрась Беленькі
Юрась Беленькі

17 лютага Менскі абласны суд пакінуў у сіле рашэньне суду Менскага раёну аб штрафе намесьніку старшыні партыі КХП БНФ Юрасю Беленькаму — 3 мільёны 750 тысяч рублёў. У канцы мінулага году раённы суд пакараў палітыка нібыта за адмову аплачваць паслугі міліцыі па забесьпячэньні аховы мітынгу ў Курапатах 2 лістапада 2014 году.

«Мітынг быў дазволены старшынём аблвыканкаму, а выканкам як калегіяльны орган не прымаў ніякага рашэньня пра тое, што КХП БНФ мусіць аплаціць выдаткі на ахову. Атрымліваецца, спачатку Менскі раённы суд, а цяпер і судзьдзя Гурыновіч зь Менскага абласнога суду ўзаконілі гэты юрыдычны нонсэнс: што рашэньня няма, а кагосьці пакаралі за яго невыкананьне. Безумоўна, гэта зноў праявы палітычнага перасьледу мяне і нашай партыі», — пракамэнтаваў рашэньне Менскага абласнога суду Юрась Беленькі. Палітык паведаміў, што зьбіраецца абскардзіць пастанову праз скаргу на імя старшыні Менскага абласнога суду.

Раней Юрась Беленькі быў аштрафаваны судом Ленінскага раёну за мітынг у Лошыцы, і Менскі гарадзкі суд таксама адхіліў ягоную скаргу на гэтае рашэньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG