Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баі ў Дэбальцаве: «Барацьба за кожны квартал і кожную вуліцу»


Дэбальцава, люты 2015
Дэбальцава, люты 2015

Чыгуначны вакзал Дэбальцава часткова знаходзіцца пад кантролем баевікоў — пра гэта ў эфіры тэлеканалу «112 Украіна» заявіў прадстаўнік МУС Украіны ў Данецкай вобласьці Ільля Ківа.

«Ідуць актыўныя баявыя дзеяньні ўнутры гораду, фактычна ідзе барацьба за кожны квартал і за кожную вуліцу. Гарадзкі аддзел МУС знаходзіцца пад кантролем украінскіх сілавікоў, але кожную хвіліну, кожную гадзіну сытуацыя можа зьмяніцца. Таму што ў нас загад аб захаваньні рэжыму цішыні і нам даводзіцца наўздагон толькі абараняць свае пазыцыі, і мы ня можам паўнавартасна пачаць дзейнічаць», — расказаў Ківа.

Раней сёньня паведамлялася, што сэпаратысты захапілі ня толькі чыгуначны вакзал, але і гараддзел міліцыі. Агенцтва УНІАН цытавала журналіста Андрэя Цапліенку, які знаходзіцца ў зоне баёў за Дэбальцава. У сваім Фэйсбуку ён напісаў: «З Дэбальцава. Пятнаццаць хвілін таму воіны „рускага сьвету“ з крыкамі „Алаг Акбар“ захапілі мясцовы аддзел міліцыі. Гадзіну таму — чыгуначны вакзал».

Начальнік міліцыі ў Данецкай вобласьці Вячаслаў Аброськін пацьвердзіў інфармацыю аб тым, што мясцовы гараддзел міліцыі быў трапіў у рукі сэпаратыстаў.

Паводле яго, у выніку абстрэлу будынак быў амаль разбураны. На загад Аброськіна яго падначаленыя перайшлі ў іншы будынак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG