Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абвал рубля ускладніў кітайцам прагноз надвор’я


Нацыянальная мэтэаралягічная служба Кітаю папярэдзіла, што дакладнасьць яе прагназаваньня можа паменшаць з прычыны эканамічных праблемаў Расеі, у тым ліку зьніжэньня вартасьці расейскага рубля, паведамляе сайт MarketWatch.

«Нашы прагнозы надвор’я могуць стаць менш дакладнымі з-за нядаўняга падзеньня расейскага рубля», — паведаміла служба на сваім афіцыйным блогу на мінулым тыдні. Кітайскія мэтэаролягі патлумачылі, што яны абапіраюцца на інфармацыю расейскіх мэтэаролягаў у сваіх уласных прадказаньнях, паколькі надвор’е ў Расеі мае вялікі ўплыў на надвор’е ў Кітаі.

Заява выклікала жывыя і супярэчлівыя рэакцыі сярод карыстальнікаў кітайскага інтэрнэту: адны абвінавацілі Нацыянальную мэтэаралягічную службу ў вышукваньні надуманых апраўданьняў для сваіх памылковых прагнозаў, іншыя палічылі гэтае тлумачэньне проста жартам.

«Мы не заслужылі такога крытыцызму, — адказалі кітайскія мэтэаролягі ў другой афіцыйнай заяве. — Мы прызнаем, што часам мы можам быць недакладнымі, і якраз таму мы не шукаем недарэчных апраўданьняў, у якія вы нават не змаглі б паверыць».

Абясцэньваньне расейскага рубля і іншыя эканамічныя праблемы Расеі прымусілі урад у Маскве абмежаваць выдаткі на прагназаваньне надвор’я, і гэтае «скарачэньне фінансаваньня спрычыніла адсутнасьць інфармацыі па мэтэаралягічных назіраньнях, што паўплывала на нашы прагнозы», падсумавала Нацыянальная мэтэаралягічная служба Кітаю.​

XS
SM
MD
LG