Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Газпром» адмаўляецца ад імпарту, у тым ліку беларускага


Газэта «Ведомости» сёньня паведаміла, што ААТ «Газпром» шукае ў Расеі замену замежным пастаўшчыкам.

Як піша газэта са спасылкай на блізкую да «Газпрома» крыніцу, праграма імпартазамяшчэньня «распрацаваная ў дачыненьні да вытворцаў тых краін, якія ўвялі або падтрымалі санкцыі супраць Расеі». Аднак «Газпром» мае намер адмовіцца ад супрацоўніцтва з прадпрыемствамі і зь іншых краін: у прыватнасьці, ідзецца пра беларускае ЗАТ «Гідрадынаміка», украінскія «Зара-машынпраэкт» і «Ікор», ізраільскі Ormant, вытворцаў труб зь Індыі Corus і Welspum і Аргенціны — Tinaris.

Генэральны дырэктар ЗАТ «Гідрадынаміка» Сяргей Субоцін у інтэрвію Радыё Свабода заявіў, што ніякіх афіцыйных апавяшчэньняў з боку «Газпрома» яны не атрымлівалі. Паводле яго, паведамленьне аб спыненьні супрацоўніцтва «Газпрома» з «Гідрадынамікай» стала для кіраўніцтва прадпрыемства такой жа навіной, як і для ўсіх астатніх.

Субоцін таксама паведаміў, што расейская кампанія — важны партнэр, які займае прыкметнае месца ў агульнай структуры экспарту «Гідрадынамікі». Таму спыненьне супрацоўніцтва з «Газпромам» выклікае сур’ёзные праблемы для прадпрыемства.

ЗАТ «Гідрадынаміка» было заснавана ў 1993 годзе. Прадпрыемства вырабляе і рамантуе помпы для нафтагазавай галіны. Працуе тут каля 150 чалавек.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG