Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамір'е пад гукі кананады (ВІДЭА)


Нягледзячы на абвешчанае ў ноч на 15 лютага перамір'е, у раёне Дэбальцава працягваецца страляніна.

Абодва бакі абвінавачваюць адзін аднаго ў парушэньні дамоўленасьцяў, вядуць агонь і адмаўляюцца прапускаць на кантраляваную імі тэрыторыю назіральнікаў АБСЭ. Пра гэта рэпартаж карэспандэнта праграмы "Настоящее Время" Аляксандра Касаткіна.

Карэспандэнт украінскай службы Радыё Свабода Ляўко Стэк, які знаходзіўся разам з украінскімі сіламі ў вёсцы Міронаўскае, сьведчыць, што дарога да гораду Дэбальцава блякаваная.

Украінскія ўрадавыя сілы і прарасейскія сэпаратысты не пачалі адводу цяжкога ўзбраеньня ад лініі фронту, як было ўзгоднена ў Менску на мінулым тыдні. Паводле менскага пагадненьня такі адвод павінен быў пачацца 17 лютага.

Украінскія вайскоўцы заяўляюць, што сэпаратысты правялі 15 атакаў супраць іх са сваіх пазыцыяў вакол Дэбальцава.

Сэпаратысты са свайго боку кажуць, што ўкраінская армія парушыла перамір’е ў Данецкай вобласьці 17 разоў за апошнія суткі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG