Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэрлін: Пуцін пагадзіўся ўпусьціць у зону канфлікту назіральнікаў АБСЭ


Прарасейскія сэпаратысты на пазыцыях каля Дэбальцава 16 лютага

Прарасейскія сэпаратысты на пазыцыях каля Дэбальцава 16 лютага

Кіраўнікі Расеі, Украіны і Нямеччыны дамовіліся аб «канкрэтных захадах», каб дазволіць назіральнікам АБСЭ правесьці маніторынг няўстойлівага спыненьня агню на ўсходзе Ўкраіны.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар ураду Нямеччыны Штэфэн Зайбэрт, які ўдакладніў, што захады былі ўзгодненыя падчас тэлефоннай размовы позна 16 лютага.

Зайбэрт сказаў, што канцлер Ангела Мэркель і прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заклікалі прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна «выкарыстаць свой уплыў на сэпаратыстаў для забесьпячэньня выкананьня спыненьня агню».

Ён дадаў, што адвод цяжкога ўзбраеньня ад лініі фронту павінен пачацца 17 лютага, як было вырашана ў Менску на мінулым тыдні.

Кіеў раней заявіў, што ня зробіць гэтага, пакуль ня скончацца баі каля Дэбальцава.​

XS
SM
MD
LG