Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША заклікалі Расею спыніць атакі на Дэбальцава


Джэн Сакі
Джэн Сакі

У заяве на сайце амэрыканскага зьнешнепалітычнага ведамства адзначаецца, што ЗША сур’ёзна занепакоеныя пагаршэньнем сытуацыі ў раёне Дэбальцава на ўсходзе Ўкраіны.

«Урад Украіны паведамляе, што ўкраінскія войскі 129 раз падвергліся абстрэлу за апошнія 24 гадзіны з боку сэпаратыстаў, якія падтрымліваюцца расеяй. Былі забітыя 5 і параненыя 25, у тым ліку і ў канвоі, які эвакуяваў параненых з Дэбальцава. Сэпаратысты публічна заявілі, што яны адмаўляюцца выконваць рэжым спыненьня агню ў Дебальцава, і назіральнікам АБСЭ не былі дадзены гарантыі бясьпекі для доступу ў гэты раён. Гэтыя агрэсіўныя дзеяньні і заявы сэпаратыстаў, якія падтрымліваюцца Расеяй, ставяць пад пагрозу рэжым спыненьня агню і заплянаваны вывад цяжкіх узбраеньняў, як гэта прадугледжана ў менскіх пагадненьнях ад 12 лютага. Мы ўважліва сочым за паведамленьнямі аб новай калоне расейскай ваеннай тэхнікі, якая рухаецца ў бок Дебальцава», — гаворыцца ў заяве прэс-сакратара Дзярждэпу Джэн Сакі.

ЗША заклікаюць Расею і сэпаратыстаў неадкладна спыніць усе напады і пачаць дыялог з АБСЭ з мэтай выкананьня ўмоў менскіх пагадненьняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG