Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Будапэшце акцыя супраць прыезду Пуціна. Скандуюць: «Пуцін — не, Эўропа — так!»


У Будапэшце больш за паўтары тысячы чалавек бралі ўдзел у акцыі пратэсту супраць візыту ў Вугоршчыну прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.

Актывісты празь мікрафон заклікаюць людзей далучыцца да дэманстрацыі. Дэманстрантаў праводзіць паліцыя, цэнтар Будапэшту перакрыты.​

Як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода Марыя Лапата, сярод лёзунгаў можна разабраць наступныя: «Пуцін — не, Эўропа — так!», «Пуцін — Распуцін», «Рускія: дадому».

Людзі трымаюць у руках сьцягі Эўразьвязу і Ўкраіны, якую, на думку маніфэстантаў, акупавала «пуцінская Расея».

Акцыя праводзіцца па ініцыятыве некамэрцыйнай арганізацыі Human Platform, якая аб’ядноўвае праваабаронцаў.

Вугорская апазыцыя ня верыць абяцаньню прэм’ер-міністра Віктара Орбана пабудаваць у краіне «двухвэктарную палітыку» — зьвернутую адначасова і на Захад, і на Ўсход. Як заявіў у інтэрвію тэлеканалу АТВ кіраўнік Human Platform Мартан Гуляш, у інтарэсах Вугоршчыны — імкнуцца ў Эўропу, а не будаваць карумпаваную дзяржаву, дзе перасьледуюць журналістаў і людзей нетрадыцыйнай арыентацыі, усяляк абмяжоўваючы грамадзянскія правы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG