Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Россия-1»: З нашымі журналістамі ў Менску абышліся «бесцырымонна і дзіка» ВІДЭА


Генэральны дырэктар расейскага інфармацыйнага агенцтва Russia Today, намесьнік гендырэктара Расейскай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі (ВГТРК), фігурант «чорнага сьпісу» ЭЗ Дзьмітры Кісялёў на расейскім дзяржаўным тэлеканале «Россия-1» распавёў пра інцыдэнт з журналістамі ВГТРК Вольгай Скабеевай і Паўлам Зарубіным ў Менску падчас сустрэчы «нармандзкай чацьвёркі».

«Абодва ў Мінску сутыкнуліся з неадэкватнымі дзеяньнямі службы бясьпекі» — мяркуе Кісялёў.

Паводле яго, Зарубіна за «дакладнае, але гучнае пытаньне» Парашэнку «Навошта вашы войскі бамбуюць мірнае насельніцтва Данбаса?» завялі ў нейкае памяшканьне і там зачынілі на некаторы час. Скабеевай пытаньне Парашэнку не далі задаць. Ёй «у літаральным сэнсе груба заткнулі рот», распавёў Дзьмітры Кісялёў.

Паводле яго, гэта выглядала «бесцырымонна і дзіка», гэта ніяк не адпавядала ўзроўню мерапрыемства ў прэзыдэнцкім палацы.

«Вольга, якая ніколі ў жыцьці з такім не сутыкалася, да гэтага часу перажывае стрэс» — працягваў Кісялёў. Ён заявіў аб «дэманстратыўным гвалце ў адносінах да прафэсійных журналістаў» у Менску, ды яшчэ журналістаў прэзыдэнцкага пулу. Яны, па словах расейскага прапагандыста, «палову сьвету аб’ехалі і ўсюды без здарэньняў». І толькі ў сталіцы Беларусі іх пакрыўдзілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG