Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ заклікала спыніць агонь у Дэбальцава


Парлямэнцкая асамблея АБСЭ заклікала бакі канфлікту на Ўсходзе Украіны прытрымлівацца менскіх мірных дамоўленасьцяў і спыніць баявыя дзеяньні, асабліва што тычыцца раёну Дэбальцава.

Старшыня Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Ілка Канэрва выказаў занепакоенасьць у сувязі з бесьперапыннымі абстрэламі бакамі пазыцыяў адзін аднаго.

«Я вітаю паведамленьні аб спыненьні агню на большай частцы лініі судакрананьня. Але заявы сэпаратыстаў аб тым, што спыненьне агню не адносіцца да раёну Дэбальцава, зусім недапушчальныя. Я заклікаю бакі паважаць дасягнутыя дамоўленасьці і выкарыстоўваць перамір’е, якое было дасягнутае такімі намаганьнямі, як магчымасьць усталяваць мір», — заявіў Ілка Канэрва.

Раней бакі канфлікту ва Ўкраіне абвінавацілі адзін аднаго ў парушэньні перамір’я, устаноўленага 15 лютага.

Сэпаратысты адмаўляюцца спыняць абстрэлы Дэбальцава, бо лічаць горад сваёй тэрыторыяй.

XS
SM
MD
LG