Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палова амэрыканцаў разглядае вайсковую магутнасьць Расеі як «крытычную пагрозу» для ЗША


©Shutterstock
©Shutterstock

Расея выперадзіла Паўночную Карэю як краіну, якую амэрыканцы лічаць найбольшым ворагам Злучаных Штатаў.

Гэтак вынікае з апытаньня, праведзенага сацыялягічнай службай Гэлапа 8-11 лютага, незадоўга да таго, як варагуючыя бакі дамовіліся ў Менску аб спыненьні агню ва ўсходняй Украіне.​

Два гады таму толькі 2% амэрыканцаў называлі Расею як галоўнага ворага, але гэты паказьнік вырас да 9% у 2014 і павялічыўся да 18% сёлета.​

Амаль палова апытаных (49%) заявіла, што разглядае вайсковую магутнасьць Расеі як «крытычную пагрозу» для Злучаных Штатаў. Летась так думалі 32% амэрыканцаў.

Найбольшыя ворагі ў вачах амэрыканцаў (% паводле Гэлапа)

2011201220142015
Расея​32918
Паўночная Карэя​16101615
Кітай16232012
Іран​2532169
Ірак​7578
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG