Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканцы галоўным ворагам лічаць Расею

Germany -- A worker puts the finishing touches on float 106, which depicts Russian President Vladimir Putin as a bear at a fuel valve in the float hall at the Mainz Carnival Union (MCV), in Mainz, February 10, 2015

Расея выперадзіла Паўночную Карэю як краіну, якую амэрыканцы лічаць найбольшым ворагам Злучаных Штатаў.

Гэта вынікае з апытаньня, праведзенага сацыялягічнай службай Гэлапа 8-11 лютага, незадоўга да таго, як варагуючыя бакі дамовіліся ў Менску аб спыненьні агню ва ўсходняй Украіне.

Два гады таму толькі 2% амэрыканцаў называлі Расею як галоўнага ворага, але гэты паказьнік вырас да 9% у 2014 і павялічыўся да 18% сёлета.

Амаль палова апытаных (49%) заявіла, што разглядае вайсковую магутнасьць Расеі як «крытычную пагрозу» для Злучаных Штатаў. Летась так думалі 32% амэрыканцаў.

Найбольшыя ворагі ў вачах амэрыканцаў (% паводле Гэлапа):

2011201220142015
Расея32918
Паўночная Карэя16101615
Кітай16232012
Іран2532169
Ірак7578

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG