Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель пра Ўкраіну: сытуацыя вельмі далікатная


governments at the European Council headquarters in Brussels, February 12, 2015

governments at the European Council headquarters in Brussels, February 12, 2015

Выступаючы ў Бэрліне на прэсавай канфэрэнцыі, прысьвечанай сытуацыі ва Ўкраіне, канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель пракамэнтавала сытуацыю пасьля дамоўленасьці 12 лютага ў Менску аб спыненьні агню ў Данбасе.

«Сытуацыя вельмі далікатная, асабліва ў сувязі з Дэбальцавам, гэта не зьяўляецца нечаканым. Тым ня менш, я кажу, што спыненьне агню назіраецца. Мы мелі тэлефонныя размовы (паміж нямецкім, францускім, расейскім і ўкраінскім лідэрамі — рэд.) на гэты конт ўчора».

Вяртаючыся да спыненьня агню, якое цяпер назіраецца, Мэркель сказала:

«З тых раёнаў, дзе яно назіраецца, былі, я думаю, вельмі красамоўныя здымкі людзей, якія шчасьлівыя, што яны могуць зноў выходзіць са сваіх дамоў бяз страху.»

XS
SM
MD
LG