Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бакі канфлікту ва Ўкраіне не адводзяць цяжкую зброю ад мяжы супрацьстаяньня


Сілы антытэрарыстычнай апэрацыі (АТА) не гатовыя адводзіць цяжкое ўзбраеньне і артылерыю ад лініі разьмежаваньня, паколькі баевікі пастаянна парушаюць «перамір’е».

Пра гэта заявіў сёньня на традыцыйным брыфінгу прэсавы сакратар АТА Андрэй Лысенка.

«Умовай для адводу цяжкога ўзбраеньня ад лініі судакрананьня зьяўляецца выкананьне першага пункту менскіх дамоўленасьцяў, а гэта спыненьне агню», — нагадаў Лысенка.

«112 абстрэлаў — гэта не паказчык спыненьня агню, таму пакуль мы не гатовыя цяжкое ўзбраеньне адводзіць», — падкрэсьліў сьпікер АТА.

У той жа час, паводле яго, украінскі бок ужо падрыхтаваў адпаведныя пляцоўкі для адводу ўзбраеньня.

Як паведамляе Interfax, у кіраўніцтве самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі ўспрынялі як пагрозу зрыву менскіх дамоўленасьцяў гэтую заяву Андрэя Лысенкі. Пра гэта заявіў агенцтву прадстаўнік ДНР на перамовах з кантактнай групай АБСЭ па Ўкраіне Дзяніс Пушылін.

Ён падкрэсьліў, што ДНР «у сваю чаргу гатовая толькі да ўзаемнага адводу тэхнікі, як гэта прапісана ў комплексе захадаў па выкананьні менскіх пагадненьняў».

«Мы ня маем намеру дапусьціць, каб нашы апалчэнцы сталі папросту мішэнямі», — сказаў Пушылін.

XS
SM
MD
LG