Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Насвай у Гомель з Расеі возяць тонамі


Гомель чыгунка вакзал
Гомель чыгунка вакзал

Гомельская міліцыя разам з падаткоўцамі выявілі й канфіскавалі ў прычэпе грузавіка 40-гадовага жыхара абласнога цэнтру найбуйнейшую партыю насваю — 19 мяшкоў зялёнай сумесі вагою 1,1 тоны. Міліцэйская прэс-служба паведамляе, што гамяльчук прывёз насвай з Расеі і нават пасьпеў загрузіць адзін мех у багажнік машыны пакупніка, але быў затрыманы апэратыўнікамі.

Насвай — тытунёвы выраб для жаваньня, традыцыйны для Цэнтральнай Азіі. Яго асноўныя складнікі тытунь і гашаная вапна альбо попел. Выкарыстаньне насвая выклікае тытунёвую залежнасьць і шкодныя наступствы для здароўя.

Паводле іхняй ацэнкі, насвай мог прынесьці гомельскаму гуртавіку звыш мільярда рублёў даходу. Вядзецца разбор.

У Гомелі з ужываньнем псыхатропных і наркатычных рэчываў зьвязана апошнім часам не адна трагедыя. Летась у стане ачмурэньня двое маладых людзей зрабілі «апэрацыю» свайму 23-гадоваму прыяцелю — у выніку той застаўся без вачэй.

Ня так даўно ў мясцовым дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры «Рамантыка» чацьвёра навучэнцаў ліцэю рачнога флёту, якія былі на аздараўленьні, атруціліся сумесьсю для курэньня, ды так, што іх завезьлі ў шпіталь. Цяпер абласная пракуратура правярае, якім чынам зельле трапляе ў дзіцячыя аздараўленчыя цэнтры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG