Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампанія ў падтрымку Яўгена Васьковіча


Яўген Васьковіч

Яўген Васьковіч

У панядзелак 16 лютага, у Дзень Салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі, усе неабыякавыя грамадзяне запрашаюцца а 18:30 у офіс прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці ў Менску на вуліцы Кульман, 4, каб падпісаць віншавальныя паштоўкі палітзьняволенаму Яўгену Васьковічу.

Малады чалавек асуджаны на 7 гадоў зьняволеньня за хуліганскія дзеяньні ў дачыненьні будынку Камітэту дзяржбясьпекі ў Бабруйску. За 3 гады зьняволеньня, паводле сяброў Яўгена Васьковіча, ён адбыў больш за 200 дзён у карцэры. Дагэтуль вязень магілёўскай турмы больш за год не сустракаўся з маці і толькі напачатку лютага адміністрацыя ўстанова дала яму такую магчымасьць. Як апавяла Свабодзе ягоная маці Рушаньня, яны нарэшце пабачыліся, дакладней, цягам 2 гадзінаў размаўлялі праз шкло.

Ужо больш за 5 гадоў кожны 16 дзень месяца дае нагоду ўсяму сьвету звярнуць увагу на палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі. Грамадзякія і палітычныя актывісты заклікаюць усіх людзей добрай волі далучацца да падпісаньня віншавальных паштовак палітзьняволеным. Гэтым разам прапануецца падтрымаць Яўгена Васьковіча.

XS
SM
MD
LG