Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украінская армія гатовая адвесьці цяжкае ўзбраеньне, калі тое самае зробяць сэпаратысты


Украінскія войскі гатовыя адвесьці цяжкае ўзбраеньне ад лініі вядзеньня баявых дзеяньняў на Данбасе ў выпадку, калі тое ж самае зробяць сэпаратысты. Пра гэта заявіў прадстаўнік Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны (СНБА) Ўкраіны Андрэй Лысенка. Паводле яго словаў, «у цэлым» сытуацыя на Данбасе стабілізуецца.

У Генштабе Ўкраіны заяўляюць, што падставаў для аднаўленьня маштабных баявых дзеяньняў і ўвядзеньня на тэрыторыі Ўкраіны ваеннага становішча пакуль няма. Па словах прадстаўніка ўкраінскай арміі, Уладзіслава Селязьнёва, абстрэлы з боку сэпаратыстаў мінулай ноччу носяць «правакацыйны» характар — вайскоўцы не панесьлі стратаў.

Найбольшая колькасьць абстрэлаў у нядзелю — у Дэбальцава. Міністар абароны самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» (ДНР) Эдуард Басурын заявіў, што сэпаратысты, нягледзячы на перамір’е, «могуць абстрэльваць Дэбальцава, бо гэта іх тэрыторыя». У астатніх раёнах, па словах Басурына, сілы ДНР выконваюць рэжым спыненьня агню.

Рэжым спыненьня агню на Данбасе ўступіў у сілу ў 00 гадзін 00 хвілін 15 лютага. Раней прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў аб магчымасьці ўвядзеньня ваеннага становішча на ўсёй тэрыторыі краіны, калі ў зоне канфлікту ня будзе ўсталявана замірэньне.

XS
SM
MD
LG