Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве затрымалі Аляксея Навальнага


У Маскве сёньня ў другой палове дня паліцыя затрымала Аляксея Навальнага, інкрымінаваўшы яму незаконнае паводзіны падчас акцыі па інфармаваньні гараджан аб маючым адбыцца «антыкрызісным маршы». Аб затрыманьні палітыка паведаміла ў Твітэры прэс-сакратар Навальнага Кіра Ярмыш. Паводле яе слоў, з усіх агітатараў за «антыкрызісны марш», правядзеньне якога запланавана ў Маскве праз два тыдні, паліцыянты спынілі Навальнага і яго паплечніка Мікалая Ляскіна.

Агенцтва Інтэрфакс са спасылкай на Галоўнае ўпраўленьне МУС па Маскве пацьвердзіла факт затрыманьня Навальнага «за спробу парушэньня грамадзкага парадку».

Раней у суботу паведамлялася, што ў Маскве па ўказаньні прэфэктуры Цэнтральнай адміністрацыйнай акругі паліцыя запатрабавала прыбраць інфармацыйныя кубы, выстаўленыя каля станцыяў мэтро Сухараўская, Таганская і Краснапрэсьненская. Ініцыятары антыкрызіснага маршу «Вясна», заплянаванага апазыцыяй на 1 сакавіка, выкарыстоўваюць кубы для інфармаваньня масквічоў аб маючай адбыцца акцыі.

Паліцыя папярэдзіла, што калі кубы ня будуць згорнутыя ў бліжэйшы час, заяўнікі і ўдзельнікі акцый будуць затрыманыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG