Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зноў страляніна ў Даніі. Мужчына спрабаваў застрэліць паліцыянтаў


Месца, дзе 14 лютага невядомы напаў на ўдзельнікаў дэбатаў па Ісламе

Месца, дзе 14 лютага невядомы напаў на ўдзельнікаў дэбатаў па Ісламе

У Капэнгагене, сталіцы Даніі, паліцыянты застрэлілі мужчыну каля чыгуначнага вакзала пасьля таго, як ён пачаў па іх страляніну. Гэта адбылося раніцай у нядзелю, 15 лютага.

Паліцыя спрабуе высьветліць, ці зьвязаны забіты з двума нападамі, зьдзейсьненымі ў горадзе ў суботу і ў ноч на нядзелю, у выніку якіх загінулі два чалавекі і пяцёра былі параненыя.

У суботу ў Капэнгагене невядомыя абстралялі будынак, дзе праводзіўся сэмінар па праблемах ісламу і свабоды слова. Загінуў адзін цывільны, раненьні атрымалі трое паліцыянтаў. Нападніку ўдалося схавацца. На гэтым мерапрыемстве прысутнічалі швэдзкі мастак Ларс Вілкс, аўтар вядомых карыкатураў на прарока Мухамада і амбасадар Францыі ў Даніі Франсуа Зімэрэ. Яны не пацярпелі.

Празь некалькі гадзін адбылася страляніна каля гарадзкой сынагогі. Загінуў чалавек, двое паліцыянтаў атрымалі раненьні. Нападніку таксама ўдалося ўцячы.

У сувязі з падзеямі ў Даніі ўзмоцненыя захады бясьпекі.

XS
SM
MD
LG