Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У групоўках «ДНР» і «ЛНР» заявілі, што спынілі агонь згодна зь менскім пагадненнем


Прадстаўнікі груповак «ЛНР» і «ДНР» заявілі аб спыненьні агню са свайго боку ў адпаведнасьці зь менскімі пагадненьнямі.

«Усе аддзелы «ДНР» спынілі баявыя дзеяньні на ўсёй лініі судакрананьня», заявіў намесьнік камандуючага штабам сілаў групоўкі Эдуард Басурын.

«Намесьнік начальніка штаба народнай міліцыі «ЛНР» Ігар Яшчанка заявіў, што 15 лютага ў 00.00 па кіеўскім часе спынена вядзеньне агню, і спыненыя ўсе баявыя дзеяньні па ўсёй лініі фронту», – гаворыцца ў разьмешчаным на «афіцыйным партале «ЛНР» паведамленьні.

У той жа час, украінскія мэдыі інфармуюць пра парушэньні міру баевікамі.

Расейскае агенцтва ТАСС паведаміла пра заяву Басурына аб парушэньні міру з боку ўкраінскіх вайскоўцаў.​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG