Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў: Сэпаратысты за ноч 10 разоў парушылі рэжым спыненьня агню


На ўсходзе Ўкраіны з пачатку рэжыму спыненьня агню, абвешчанага мінулай ноччу, сэпаратысты 10 разоў абстралялі пазіцыі ўрадавых войскаў. У Генштабе Ўкраіны паведамляюць, што абстрэлы бессыстэмныя, стратаў сярод украінскіх вайскоўцаў няма.

Сэпаратысты сьцьвярджаюць, што рэжым спыненьня агню парушаюць войскі Ўкраіны. Адзін з прадстаўнікоў самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» Эдуард Басурын заявіў, што баявыя дзеяньні былі зафіксаваныя ў Дэбальцава. У Кіеве гэтую інфармацыю не камэнтуюць.

Рэжым спыненьня агню ў Данбасе ўступіў у сілу ў 00 гадзін 00 хвілін 15 лютага. Адпаведны загад украінскім войскам аддаў прэзыдэнт Пятро Парашэнка. Раней ён заявіў аб магчымасьці ўвядзеньня ваеннага становішча на ўсёй тэрыторыі краіны, калі ў зоне канфлікту ня будзе ўсталяванае перамір’е.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG