Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Канадзе прадухілілі масавае забойства ў Дзень сьвятога Валянціна


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Канадзе паліцыя прадухіліла спробу масавага забойства ў Дзень сьвятога Валянціна ў горадзе Галіфакс ва ўсходняй частцы правінцыі Новая Шатляндыя.

Як паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы, паводле падазрэньня ў падрыхтоўцы нападу арыштаваныя тры чалавекі — 23-гадовая жанчына і двое мужчын, 17 і 20 гадоў. Яшчэ адзін падазраваны — 19-гадовы мужчына — знойдзены мёртвым у горадзе Тымбэрлі паблізу Галіфаксу.

Паводле супрацоўніка паліцыі Новай Шатляндыі Браяна Брэнана, падазраваныя зьбіраліся адкрыць агонь па жыхарах гораду, а потым зрабіць самагубзтвы.

Брэнан сказаў, што паліцыя не валодае фактамі, якія сьведчылі б аб палітычных ці рэлігійных матывах плянаванага нападу. Вядзецца расьсьледаваньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG