Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Даніі перастрэлка каля месца дэбатаў пра іслам і свабоду слова


Швэдзкі карыкатурыст Ларс Вілкс, які удзельнічаў у дэбатах

Швэдзкі карыкатурыст Ларс Вілкс, які удзельнічаў у дэбатах

Дацкая паліцыя паведаміла, што адзін чалавек быў забіты, а паліцыянты параненыя стрэламі падчас нападу ў сталіцы Даніі, Капэнгагене.

Паліцыя шукае двух нападнікаў у сувязі з гэтым інцыдэнтам, які адбыўся 14 лютага падчас дэбатаў пра іслам і свабоду слова. Паведамляецца, што каля мастацкай кавярні, дзе праходзілі дэбаты, былі дзясяткі стрэлаў.

У імпрэзе бралі ўдзел швэдзкі мастак Ларс Вілкс, аўтар скандальных карыкатур на прарока Мухамада, і амбасадар Францыі Франсуа Зімэрэй. Паведамляецца, што яны не пацярпелі. Зімэрэй расказаў па тэлефоне журналістам, што кавярня была абстраляная звонку.

Малюнак Вілкса, на якім прарок Мухамад паказаны ў вобразе сабакі, выклікаў абурэньне ў 2007 годзе, і ад таго часу мастак знаходзіцца пад аховай паліцыі пасьля атрыманьня пагроз жыцьцю.

Нападнікі зьехалі на машыне, якую пазьней паліцыя знайшла ў цэнтры Капэнгагену.

XS
SM
MD
LG