Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 16 лютага: дзень народзінаў Чэслава Немэна


Бліц-агляд падзеяў сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 9 на 16. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша

Менск — у літаратурна-мэмарыяльным музэі Якуба Коласа вечарына, прысьвечаная 90-годзьдзю пісьменьніка Івана Навуменкі. Пачатак а 16-ай.

Менску — у Cafe Netto адкрыцьцё мастацкай выставы Сяргея Стальмашонка. Пачатак 18.30.

У гісторыі

1918 — Дзень аднаўленьня Літоўскай дзяржавы.

1999 — у Беларусі пачаўся першы пасьля абвяшчэньня незалежнасьці перапіс насельніцтва.

У памяці

1758 — нарадзіўзся Юльян Урсын Нямцэвіч, пісьменьнік, палітычны дзяяч, гісторык, ад’ютант Тадэвуша Касьцюшкі.

1895 —нарадзіўся Францішак Кушаль, беларускі вайсковец, муж паэткі Натальлі Арсеньневай.

1939 — нарадзіўся Чэслаў Немэн, польскі музыка і сьпявак.

1925 — нарадзіўся Іван Навуменка, беларускі пісьменьнік і літаратуразнаўца. Быў старшынём Вярхоўнага Савету 11-га скліканьня ў момант прыняцьця Закону аб мовах (студзень 1990 г.).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG