Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 15 лютага: Пачынае дзейнічаць рэжым спыненьня агню на Данбасе


Рэчыца - аўтар Віталь Каспяровіч

Рэчыца - аўтар Віталь Каспяровіч

Бліц-агляд падзеяў сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 9 на 16. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

АФІША

Ад 0 гадзін сёньня мае дзейнічаць рэжым спыненьня агню на Данбасе. Менавіта гэтая дамоўленасьць была дасягнутая ў Менску падчас сустрэчаў у «нармандзкім фармаце». Адвод цяжкіх узбраеньняў для ўкраінскіх войскаў будзе ажыцьцяўляцца ад сёньняшняй лініі судакрананьня, для баевікоў — ад лініі, узгодненай 19 верасьня ў межах Менскіх дамоўленасьцяў.

У Менскім клюбе TNT выступіць рок-гурт Haina. Пачатак а 20-й

15 лютага музыкі гурту «Без Білета» дадуць канцэрт у Горадні і ўпершыню прадставяць новы альбом «Мора». Пачатак а 16-й у гарадзенскім Цэнтры культуры.

У ГІСТОРЫІ

1386 — вялікі князь літоўскі Ягайла з братамі Карыгайлам, Сьвідрыгайлам, Вігандам і сваімі баярамі прыняў каталіцтва і атрымаў імя Ўладзіслаў.

1563 — войска Івана Грознага захапіла Полацак. Да свайго тытулу цар загадаў дадаць і «Вялікі князь Полацкі».

1989 — Завершаны вывад савецкіх войскаў з Афганістану.

2008 — Вацлаў Клаўс абраны прэзыдэнтам Чэхіі на другі тэрмін

2011 — на ўсходзе Лібіі пачаліся дэманстрацыі супраць аўтарытарнага рэжыму Муамара аль-Кадафі

У Сэрбіі — Дзень незалежнасьці

У ПАМЯЦІ

У 1564 нарадзіўся Галілеа Галілей, італьянскі фізык, матэматык, астраном і філёзаф, імя якога шчыльна зьвязанае з навуковай рэвалюцыяй. Сярод ягоных дасягненьняў выдзяляюць сыстэматычнае вывучэньне паскоранага руху, паляпшэньне тэлескопу, шэраг астранамічных назіраньняў. Шырока падтрымліваў вучэньне Капэрніка.

У 1904 нарадзілася Ларыса Александроўская, беларуская опэрная сьпявачка.

У 1959 нарадзіўся Пятро Васючэнка, беларускі літаратуразнаўца, крытык і празаік.

У 1857 памёр Міхаіл Глінка, расейскі кампазытар.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Беларусы маглі б выконваць місію пасярэдніка паміж Усходам і Захадам. Тое, чым яны займаліся пакрыёма, цішком яшчэ за часамі Скарыны і Сімяона Полацкага, неўзабаве можа ажыцьцяўляцца маніфэстацыйна. Гэтаксама як і дзяліцца таямніцамі нацыянальнага выжываньня ў самых неспрыяльных геапалітычных варунках. Нэгатыўны досьвед сваёй гісторыі беларус можа абярнуць у пазытыў. Беларусы застаюцца хобітамі эўрапейскага лесу, але якраз цяпер ад іх варта чакаць чагось цалкам непрадказальнага».

Пятро Васючэнка

XS
SM
MD
LG