Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 14 лютага 2015: Гульня ў Дзень закаханых і танцы ў Менску


Дзень Сьвятога Валянціна адзначаюць па ўсім сьвеце

Дзень Сьвятога Валянціна адзначаюць па ўсім сьвеце

Бліц-агляд падзеяў сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

У Менску стартуе бясплатны гарадзкі квэст — «Шукай. BY». У Дзень усiх закаханых менчукi выйдуць на шпацыр па гістарычным сэрцы беларускай сталiцы, каб, выконваючы цiкавыя заданьнi, даведацца пра легенды і паданьні, якімі поўнiцца Менск. Гульня, у цэнтры сюжэту якой будзе каханьне, стане падарункам на Дзень Сьвятога Валянцiна. Сутнасьць гульні: у пэўны час апынуцца ў месцы старту, выйсьці на сайт квэсту http://shukaj.by, націснуць на кнопку «Пачаць» і, разгадваючы загадкі, ісьці па маршруце. Прыгоды пачынаюцца а 12 гадзіне на Плошчы 8 сакавіка.

У Палацы спорту пройдуць двухдзённыя Міжнародныя спаборніцтвы і чэмпіянат Беларусі па спартыўных танцах. Пачатак а 9.30 у суботу і а 11.00 у нядзелю. А ў Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў у суботу адбудзецца Адкрыты кубак Менску па ўсходнім танцы. Час правядзеньня: ад 9.00 да 19.00.

У Маладзечне (вул. Чыстая, 26) адбудзецца прэзэнтацыя кнігі гісторыка Ігара Мельнікава «Заходнебеларуская атлянтыда». Пачатак а 15.00.

У гісторыі:

2005 — быў створаны інтэрнэт-сэрвіс YouTube, які дазваляе карыстальнікам дадаваць, праглядаць, камэнтаваць і дзяліцца відэазапісамі зь сябрамі.

У памяці:

1906 — нарадзіўся Мікалай Улашчык, беларускі гісторык і археограф.

1907 — нарадзіўся Алесь Звонак, беларускі паэт.

1914 — нарадзіўся Павал Масьленікаў, беларускі жывапісец, тэатральны мастак, пэдагог.

1937 — нарадзіўся Міхась Стральцоў, беларускі пісьменьнік, крытык, перакладчык.

1984 — памёр Язэп Найдзюк, беларускі нацыянальны дзяяч, выдавец.

1989 — памёр Вінцэнт Жук-Грышкевіч, беларускі нацыянальны дзяяч, у 1971-1982 гадах старшыня Рады БНР.

Цытата:

«Я не скажу, што бачыў сьвет.
Але на моры і на сушы
Жывых людзей жывыя душы
Ў маёй пакінулі свой сьлед —

To сьлед гаючы, то балючы.
Ды чалавечае бяды
У час балючых зь ёй заручын —
Куды найбольшыя сьляды.

У час удачы ці няўдачы
Ў самім табе душу бярог,
Так ці накш цябе іначыў
Так званы болевы парог.

З табой лучыў і сьвет няблізкі,
Каб голас сэрца не глушэў:
Для болю іншых быў ён нізкі,
А для твайго — усё вышэў».

Міхась Стральцоў, "Разам зь людзьмі".​

XS
SM
MD
LG