Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Бойня № 5» і бойня па памылцы


Разбураны Дрэздэн неўзабаве пасьля бамбардзіроўкі. 1945

Разбураны Дрэздэн неўзабаве пасьля бамбардзіроўкі. 1945

У Дрэздэне і Празе ўспамінаюць ахвяр бамбаваньняў гэтых гарадоў авіяцыяй заходніх саюзьнікаў.

Дрэздэн 13 лютага адзначае 70-ю гадавіну фактычнага зьнішчэньня гораду брытанскай і амэрыканскай авіяцыяй. Тады пад бомбамі загінула да 25 тысяч чалавек. Бамбардзіроўкі «Флярэнцыі на Эльбе», як часам называюць Дрэздэн, і сёньня не даюць спакою многім немцам, вярэдзяць іх памяць.

Налёты працягваліся тры дні, але ў ноч з 13 на 14 лютага адбылася самая страшная для мірнага насельніцтва бамбаваньне. Гэта было сапраўднае пекла. Гарэла ўсё. 800 брытанскіх і амэрыканскіх бамбавікоў скінулі на Дрэздэн ў агульнай колькасьці 3600 тон бомбаў. Дрэздэн ператварыўся ў страшную бязьлюдную прастору, пакрытую руінамі. У апошнія бяз малога 25 гадоў, пасьля аб’яднаньня Нямеччыны, у горадзе было адноўлена практычна ўсё, што падлягала аднаўленьню, у тым ліку знакамітая царква Фраўэнкірхе. Яна была цалкам разбураная бамбардзіроўкай і фактычна адбудаваная нанова.

70-я гадавіна трагедыі адзначаецца ў Дрэздэне разнастайна. На мітынгу памяці ахвяраў бамбаваньня выступіць прэзыдэнт Нямеччыны Ёахім Гаўк. Як чакаецца, ён будзе казаць пра культуру памяці, пра стаўленьне да гістарычных трагедый, а таксама прыме ўдзел у традыцыйнай для гэтага дня жывым ланцужку грамадзянаў, якія дэманструюць рашучасьць не дапусьціць росту неанацысцкіх настрояў. Бо правыя радыкалы заўсёды выкарыстоўваюць гэты дзень для прапаганды, наладжваючы ў асноўным на ўскраінах Дрэздэна свае маршы і дэманстрацыі.

Бамбаваньне Дрэздэна з самага пачатку суправаджалася мітамі. Яны тычыліся найперш колькасьці загінулых, якая даходзіла — у інтэрпрэтацыі нацысцкага міністэрства прапаганды — да 200 тысяч чалавек. Да мітаў адносіцца і ўжываньне фосфарных бомбаў, а таксама бамбаваньне гораду самалётамі зь вельмі невялікай вышыні. Пра тое, ці атрымалася за 70 гадоў цалкам аддзяліць праўду ад выдумкі, Радыё Свабода распавёў дырэктар Дрэздэнскага ваеннага музэю прафэсар Маціяс Рогэ:

– Амаль усе міты вакол гэтай падзеі ўдалося абвергнуць. У пасьляваенныя гады называліся лічбы ад 100 да 250 тысяч загінулых, гэта значыць лік ахвяраў нібыта быў супастаўны з колькасьцю загінулых пры атамнай бамбардзіроўцы Хірасімы і Нагасакі. Сёньня мы ведаем, што ў Дрэздэне загінулі максымум 25 тысяч чалавек. Але і гэтая лічба дзівіць. Гэта адна з самых вялікіх людзкіх стратаў пры бамбардзіроўках нямецкіх гарадоў — пасьля Гамбургу і яшчэ некалькіх. Але, нягледзячы на сур’ёзную працу па пацьвярджэньню менавіта гэтых дадзеных, некаторыя працягваюць адстойваць куды бóльшыя колькасьці: яны добрыя для выкарыстаньня ў прапагандысцкіх мэтах. Чым больш маштабы стратаў нямецкага мірнага насельніцтва, тым адносна больш «нявіннымі» выглядаюць дадзеныя пра ахвяры дзеяньняў ваеннай машыны самай нацысцкай Нямеччыны. І ідэйныя спадкаемцы нацыстаў паўтараюць гэтыя ні на чым не заснаваныя лічбы. Параўнальна нядаўна былі выяўленыя справаздачы паліцыі Дрэздэна, зробленыя па сьвежых сьлядах. Гэтыя дакумэнты паказваюць, што падлікі, зробленыя адразу ж пасьля трагічных падзей лютага 1945, прывялі да тых жа дадзеных, да якіх прыйшлі гісторыкі праз дзесяцігодзбдзі. Дадзеныя паліцыі Дрэздэна былі прадстаўлены тагачаснаму кіраўніцтву рэйха, якое іх тут жа засакрэціла і распаўсюджвала ў мэтах прапаганды зусім іншыя лічбы.

— Напэўна, самае маштабнае з цяперашніх мэмарыяльных мерапрыемстваў — выстава ў ваенным музэі, дырэктарам якога вы зьяўляецеся. Раскажыце, калі ласка, пра яе падрабязьней.

— Гэта выстава пра тое, як адбілася бамбаваньне Дрэздэна ў літаратуры, якія яно атрымала інтэрпрэтацыі. Сярод твораў, пра якія ідзе гаворка, першым назаву раман Курта Вонэгута «Бойня нумар 5», бо так названая і сама наша экспазыцыя. Акрамя таго, на выставе прадстаўлены кнігі такіх пісьменьнікаў, як Эрых Кестнэр, Вальтэр Кемпоўскі, Марцін Вальзэр ды іншыя. У экспазыцыі ёсьць і зборнікі дакумэнтаў, і сцэнары фільмаў пра бамбардзіроўкі Дрэздэна. Няма іншага такога гораду, які пацярпеў падчас вайны, пра які вялася б да гэтага часу такія разнастайная і шматузроўневая дыскусія, і ня толькі ў Нямеччыне. У іншых краінах, перш за ўсё ў ЗША і Вялікабрытаніі, да гэтага часу жыва паняцьце «боль Дрэздэна», якое нагадвае пра практычна поўнае зьнішчэньне гораду, і гэта шмат у чым матывавала нас на арганізацыю выставы.


— Вернемся да самай бамбардзіроўкі. Азіраючыся на велізарную колькасьць загінулых, задаешся пытаньнем — што гэта, як не ваеннае злачынства? І ўсё ж такі афіцыйна так бамбаваньне Дрэздэна ангельскай і амэрыканскай авіяцыяй не называе амаль ніхто. Чаму?


— Юрыдычна бамбаваньне гарадоў з мірным насельніцтвам было ваенным злачынствам. Яно не дапускалася нормамі міжнароднага гуманітарнага права. Гааская канвэнцыя 1907 забараняла абстрэльваць грамадзянскія аб’екты. Тады, праўда, мелася на ўвазе толькі артылерыя, паколькі авіябомбардзтровак яшчэ не было ў ваеннай практыцы. Пасьля Першай сусьветнай вайны досьвед вайны ў паветры быў прааналізаваны, і на гэтай аснове быў створаны дадатковы пратакол да канвэнцыі, які, аднак, ніколі не быў ратыфікаваны. Тым ня менш існаваў так званы прававой звычай, паводле якога грамадзкія аб’екты павінны былі па магчымасьці выключацца з ліку мэтаў абстрэлаў і бамбаваньняў. Але... У час Другой сусьветнай вайны гэтаму правілу ня сьледаваў ніхто: ні немцы, ні амэрыканцы, ні савецкая армія, ні якая-небудзь іншая. І таму ёсьць шматлікія прыклады. Успомнім блякаду Ленінграда — яго не бамбілі, але абстрэльвалі артылерыяй, не думаючы пра насельніцтва. А 40 тысяч чалавек, забітых пры бамбардзіроўцы нямецкай авіяцыяй Сталінграда? Пра гэта ў нашы дні многія забываюць, як і пра 60 тысяч загінулых пад бомбамі італьянцах. На Рым было ськінута больш бомбаў, чым на большасьць нямецкіх гарадоў. Пра гэта таксама нячаста гавораць. Амаль усе нямецкія гарады мелі супрацьпаветраную абарону, таму што практычна не было гарадоў без ваенных заводаў. У такой сытуацыі немагчыма казаць пра чыста ваенныя мэты. Але пытаньне аб суразьмернасьці нанесеных удараў, вядома ж, можна ставіць. Гэтая суразьмернасьць адсутнічала, аднак яна адсутнічала ва ўсіх бакоў, якія ваявалі.

— Вядома, што вернікі з пацярпелага ад бамбардзіровак нямецкай авіяцыі, практычна разбуранага ангельскага горада Кавэнтры даслалі ў знак прымірэньня ў падарунак для асьвячэньня адноўленай у Дрэздэне царквы ў 2005 годзе свой традыцыйны крыж з цьвікоў. А ці ёсьць сёньня ў дрэздэнцаў антыпатыя або нянавісьць да ангельцаў ці амэрыканцаў?


— Не! Думаю, што падобнае можна катэгарычна выключыць. Вядома, ёсьць асобныя гарачыя галовы, але нянавісьці да ангельцаў або да грамадзян ЗША я ў насельніцтва Дрэздэна ня бачу, — сьцьвярджае дырэктар Дрэздэнскага ваеннага музэю Маціяс Рогэ.
Што тычыцца тых, хто бамбіў, то іх пазьнейшая рэакцыя на трагедыю Дрэздэна была неадназначнай. Некаторыя лётчыкі адчувалі віну за тое, што здарылася, называючы 13 лютага 1945 г. найгоршым днём свайго жыцьця... Характэрна, што страты саюзных ВПС, якія ўдзельнічалі ў налётах, былі вельмі істотнымі. Толькі брытанская бамбавальная авіяцыя пазбавілася за гады вайны 55 тысячаў вайскоўцаў — з агульнага ліку ў 125 тысяч. Толькі ў 2012 годзе вэтэраны бамбавальнай авіяцыі дачакаліся свайго помніка ў Лёндане. Некаторыя нямецкія палітыкі тады выказалі шкадаваньне ў сувязі зь яго адкрыцьцём.


Калі бамбаваньне Дрэздэна 13 лютага 1945 шырока вядомая, то аб аналягічнай трагедыі, якая здарылася днём пазьней у Празе, за межамі Чэхіі ведаюць нямногія. Гэтай бамбёжкі ў прынцыпе не павінна было быць: бомбы, што падалі на Прагу, прызначаліся Дрэздэну. Аднак эскадрыльля амэрыканскіх бамбавікоў, якая ляцела адной з апошніх, папросту заблудзілася. У самалёта, чый экіпаж выконваў абавязкі галоўнага навігатара, зламаўся радар — гэтыя прыборы тады былі вельмі недасканалыя, — а арыентавацца па картах лётчыкам было складана з-за густой воблачнасьці. У выніку амэрыканцы пераблыталі Прагу з Дрэздэнам і скінулі свой бомбавы груз на чэскую сталіцу, якая лічылася горадам асабліва тылавым і не маючым вялікага ваеннага значэньня.

«Што цяпер зрабіць? У любым выпадку нацысты і камуністы нанесьлі нам куды больш шкоды, чым тыя вашыя бомбы».

Загінуў 701 чалавек, 1184 былі параненыя. Маштабы гэтай трагедыі не супастаўныя з Дрэздэнскай, але па ліку ахвяр пераўзыходзяць, напрыклад, адно з самых жорсткіх бамбаваньняў згаданага вышэй Кавентры: там 14 лістапада 1940 пад нямецкімі бомбамі загінулі 554 чалавекі, былі параненыя звыш 800. На думку чэскага гісторыка Міхала Плаўца, які напісаў кнігу аб трагедыі 14 лютага, у праскім выпадку вялікая колькасьць ахвяраў была зьвязаная з тым, што чэхі амаль не зьвярталі ўвагі на частыя паветраныя трывогі. Бо ў акупаваным «пратэктараце Багеміі і Маравіі» хадзіў слых, што лідэры краінаў-саюзьніц далі абяцаньне кіраўніку чэхаславацкага ўрада ў выгнаньні Эдварду Бенешу — чэскія і славацкія горада не бамбіць. Так што пражане ня толькі не сьпяшаліся ў бамбасховішчы, але часьцяком заставаліся на вуліцах, калі ў паветры зьяўляліся бамбавікі саюзьнікаў, якія ляцяць у бок Нямеччыны. Аднак пытаньні адносна праскага бамбаваньня застаюцца. Галоўнае зь іх: чаму амерыканскія лётчыкі не звярнулі ўвагі на той факт, што горад, на які яны скідаюць бомбы на не разбураны горад? Бо Дрэздэн, іх сапраўдную мэта, да таго часу бамбілі ўжо некалькі дзён, і ён відавочна павінен быў выглядаць інакш.


Чэскі штотыднёвік Respekt ў артыкуле, прысьвечаным 70-годдзю бамбаваньня Прагі, адзначае, што адзін з удзельнікаў налёту, Ален Астром, у 2000 годзе сабраў групу сваіх былых аднапалчан і прыехаў у Прагу. Яны прыйшлі ў Эмаўскі манастыр, як моцна пацярпеў у лютым 1945-га ад амэрыканскіх бомбаў, і прадставіліся пробашчу, заявіўшы, што адчуваюць віну за тое, што здарылася. Стрыманы адказ сьвятара зьдзівіў вэтэранаў: «Што цяпер зрабіць? У любым выпадку нацысты і камуністы нанесьлі нам куды больш шкоды, чым тыя вашыя бомбы».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG