Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці памілуе Пуцін Надзею Саўчанку пасьля «менскай сустрэчы»?


Адвакаты ўкраінскай лётчыцы спадзяюцца, што іх падабаронную нарэшце вызваляць

Вызваленьне Надзеі Саўчанкі можа стаць актам добрай волі з боку Расеі. Так пракамэнтавала паведамленьне пра магчымы выхад на волю ўкраінскай лётчыцы расейская ўпаўнаважаная па правах чалавека Эла Памфілава. Пра гэта ж заявіў і кіраўнік прэзыдэнцкай рады па правах чалавека Міхаіл Фядотаў. Паводле яго слоў, менскія дамоўленасьці прадугледжваюць памілаваньні.

Галаданьне Надзеі Саўчанкі доўжыцца ўжо больш за два месяцы. Пра магчымыя юрыдычныя фармальнасьці вызваленьня ўкраінскай лётчыцы ў інтэрвію Радыё Свабода распавёў адзін з яе адвакатаў Мікалай Полазаў.

— Наколькі я зразумеў з тэксту «менскіх пагадненьняў», гаворка ідзе пра фармат амністыі і памілаваньня.

— Наколькі я зразумеў з тэксту «менскіх пагадненьняў», гаворка ідзе пра фармат амністыі і памілаваньня. Што тычыцца тэхнічнага боку, мы з самага пачатку казалі, што справа Надзеі Саўчанкі мае палітычнае выражэньне, і рашэньне пра яе далейшы лёс можна прыняць толькі на палітычным узроўні, што, уласна, і адбываецца на дадзены момант. Таму, на мой погляд, калі расейскае кіраўніцтва прыняло адпаведнае палітычнае рашэньне і падпісала адпаведныя міжнародныя дамовы, далей сыстэма пад выкананьне гэтага рашэньня можа выбраць любы шлях.

Гэта можа быць і ўжо азначаная ў «менскіх пагадненьнях» амністыя і памілаваньне. Гэта можа быць спыненьне крымінальнай справы ў дачыненьні да Саўчанкі наўпрост. Скажуць: «Прабачце, мы памыліліся, гэта не яна». Акрамя таго, хачу нагадаць, што яна валодае міжнародным імунітэтам як паўнамоцны дэлегат ПАРЭ, могуць і на гэта спаслацца. Ва ўмовах расейскіх рэаліяў прыняцьця рашэньняў важна, каб было прынятае адпаведнае палітычнае рашэньне. А што тычыцца тэхнічнай часткі, адпаведныя органы зробяць усё, каб яно было выканана ў лепшым выглядзе. Таму, на мой погляд, ключавы момант — гэта неабходна ўсё-такі пачуць нейкую рэакцыю расейскага боку на заявы прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі што да Саўчанкі і іншых асобаў, якіх утрымлівае Расея, а далей ужо будзе відаць.

Са свайго боку хацеў бы адзначыць, што мы, як яе абаронцы, ня маем намеру спыняць барацьбу за яе вызваленьне да моманту, калі яна будзе цалкам вызваленая, будзе знаходзіцца ва Ўкраіне, у сябе на Радзіме.

— Калі ўсе юрыдычныя працэдуры будуць выкананыя, калі прыкладна Надзея Саўчанка можа апынуцца на волі?

— Наколькі я зразумеў з паведамленьняў прэсы, гаворка ідзе пра 19 дзён для выкананьня адпаведных прынятых раней рашэньняў па ўсіх асобах, якія знаходзяцца з аднаго і з другога боку ў зьняволеньні.

— Наколькі я зразумеў з паведамленьняў прэсы, гаворка ідзе пра 19 дзён для выкананьня адпаведных прынятых раней рашэньняў па ўсіх асобах, якія знаходзяцца з аднаго і з другога боку ў зьняволеньні. Як пазначана ўдзельнікамі менскіх перамоваў. Ну, будзем на яго арыентавацца. Толькі я хацеў бы адзначыць, што Надзея Саўчанка працягвае сваю галадоўку, і вядома, мы зацікаўленыя ў тым, каб яе звальненьне адбылося хутчэй, і яна, нарэшце, спыніла галадоўку. Таму што падыходзіць да таго фізіялягічнага парогу, калі ўжо могуць пачацца незваротныя зьмены ў яе арганізьме.

— На пачатку тыдня была пададзеная скарга ў Эўрапейскі суд па правах чалавека, і такія скаргі, як правіла, разглядаюцца досыць хутка. Ці вы атрымалі нейкі адказ з Страсбургу?

— Так, Эўрапейскі суд нам адказаў, што ён нашу скаргу прыняў, надаў ёй прыярытэт, і мы чакаем у найбліжэйшы час адпаведнага рашэньня.

XS
SM
MD
LG